Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе рэгуляванне сферы абарачэння электронных дакументаў і электроннага цыфравога подпісу і функцыянавання Дзяржаўнай сістэмы ўпраўлення адкрытымі ключамі праверкі электроннага цыфравога подпісу Рэспублікі Беларусь (далей – ДзяржСУАК) у межах паўнамоцтваў, дадзеных Законам Рэспублікі Беларусь «Аб электронным дакуменце і электронным цыфравым подпісу» і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
ДзяржСУАК прызначана для забеспячэння магчымасці атрымання ўсімі зацікаўленымі арганізацыямі і фізічнымі асобамі інфармацыі аб адкрытых ключах і іх уладальніках у Рэспубліцы Беларусь і ўяўляе сабой сістэму ўзаемазвязаных і акрэдытаваных у ёй пастаўшчыкоў паслуг.
Асноўнымі функцыямі ДзяржСУАК з’яўляюцца:
- рэгістрацыя ўладальнікаў асабістых ключоў;
- выданне, распаўсюджванне і захоўванне сертыфікатаў адкрытых ключоў, атрыбутных сертыфікатаў, спісаў адкліканых сертыфікатаў адкрытых ключоў і спісаў адкліканых атрыбутных сертыфікатаў;
- прадастаўленне інфармацыі аб сапраўднасці сертыфікатаў адкрытых ключоў, атрыбутных сертыфікатаў;
- прастаўленне штампа часу;
- стварэнне і суправаджэнне баз дадзеных дзеючых і адкліканых сертыфікатаў адкрытых ключоў, атрыбутных сертыфікатаў;
- унясенне сертыфікатаў адкрытых ключоў, атрыбутных сертыфікатаў у базы дадзеных дзеючых сертыфікатаў адкрытых ключоў, атрыбутных сертыфікатаў;
- забеспячэнне даступнасці баз дадзеных дзеючых і адкліканых сертыфікатаў адкрытых ключоў, атрыбутных сертыфікатаў;
- адкліканне сертыфікатаў адкрытых ключоў, атрыбутных сертыфікатаў;
- дакладнае пацвярджэнне прыналежнасці адкрытага ключа пэўным арганізацыі або фізічнай асобе.
Сертыфікаты адкрытых ключоў, выдадзеныя ў ДзяржСУАК, абавязковыя да прымянення пры абарачэнні электронных дакументаў ва ўсіх дзяржаўных інфармацыйных сістэмах, а таксама ў іншых інфармацыйных сістэмах, якія змяшчаюць інфармацыю, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой абмежавана.
ДзяржСУАК будуецца як іерархічная інфраструктура адкрытых ключоў і складаецца з каранёвага ўдаставяраючага цэнтра, падначаленага яму рэспубліканскага ўдаставяраючага цэнтра і рэгістрацыйных цэнтраў.
Парадак функцыянавання ДзяржСУАК вызначаецца Палажэннем аб Дзяржаўнай сістэме ўпраўлення адкрытымі ключамі праверкі электроннага цыфравога подпісу Рэспублікі Беларусь, зацверджаным загадам Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь ад 10 снежня 2015 г. № 118.
Акрэдытацыю пастаўшчыкоў паслуг у ДзяржСУАК і кантроль
за выкананнем умоў акрэдытацыі ажыццяўляе Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Умовы акрэдытацыі пастаўшчыкоў паслуг у ДзяржСУАК, парадак правядзення акрэдытацыі і здзяйснення кантролю за выкананнем яе ўмоў усталяваныя загадам Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2013 г. № 89.