Крытычна важныя абекты інфарматызацыі

У апошнія гады заходнія спецыялісты надаюць асаблівую ўвагу ацэнцы ўздзеяння на жыццёва важныя аб'екты сваіх краін і магчымых вынікаў гэтых уздзеянняў для палітычнай, эканамічнай, экалагічнай і іншых сфер дзейнасці дзяржавы. Відавочна, што ва ўмовах сучаснага надзвычай інтэнсіўнага развіцця інфраструктуры вядучых замежных краін існуе мноства крытычна важных аб'ектаў, такіх, напрыклад, як буйныя гідратэхнічныя збудаванні, нафта-, газа-, прадуктаправоды, сеткі АЭС, пункты захоўвання стратэгічных запасаў нафты і газу, шкодныя хімічныя вытворчасці, транспартныя вузлы, аэрадромы і т.п., вывядзенне са строю якіх можа прывесці да непрадказальных цяжкіх і нават катастрафічных вынікаў.

У сувязі з гэтым у Злучаных Штатах Амерыкі, Францыі, Германіі, Японіі і іншых краінах былі праведзены шырокія даследаванні па выяўленні такіх аб'ектаў на тэрыторыі ЗША, Канады, Еўропы, якія прадстаўляюць пагрозу для нармальнай жыццядзейнасці разглядаемых краін у выпадку ўздзеяння па іх бяз'ядзернай высокадакладнай зброі або ў выніку тэрарыстычных (дыверсійных) актаў. Таксама прапрацоўваліся варыянты тэхнагенных катастроф або разбуральных стыхійных бедстваў. У пералік выяўленых крытычна важных аб'ектаў не ўключаны традыцыйныя тыпы ваенных аб'ектаў: ракетныя базы і палігоны, авіяцыйныя базы, органы вышэйшага ваеннага кіравання, так як, паводле ацэнак даследчыкаў, гэтыя аб'екты маюць досыць высокую ступень абароненасці і практычна з'яўляюцца малаўязвімымі ад уздзеяння звычайных сродкаў паражэння. Апроч таго, нават вывад з ладу падобных аб'ектаў істотна не парушыць сістэмы жыццезабеспячэння дзяржавы і яго кіруемасць.

Галоўную пагрозу для жыццядзейнасці краіны ўяўляе вывядзенне з ладу аб'ектаў, якое прыводзіць да парушэння транспартных і энергетычных сістэм, водазабеспячэння і інш. у маштабах краіны або асобных раёнаў. Па выніках даследавання на тэрыторыі ЗША і Канады выдзелена каля 2 300 такіх аб'ектаў, у Германіі – больш за 650, Францыі – каля 500, у Японіі – да 700. Пры гэтым адзначаецца, што яны валодаюць адносна нізкай абароненасцю і маюць вялікую колькасць уразлівых кропак «несанкцыянаванага доступу», уздзеянне на якія можа прывесці фактычна да поўнага паралічу сістэм жыццядзейнасці дзяржавы.

Абарона крытычна важных аб'ектаў і іх сукупнасці, якую прынята называць крытычна важнай інфраструктурай, або крытычнай інфраструктурай, уяўляе сабой адну з найбольш важных задач забеспячэння нацыянальнай бяспекі любой краіны. Абарона крытычна важных аб'ектаў уключае правядзенне мерапрыемстваў, якія павінны забяспечыць іх захаванне ў выпадку розных уздзеянняў прыроднага або тэхнагеннага характару.

Пытанні бяспекі крытычных інфраструктур у апошні час актыўна развіваюцца ва ўсім свеце. У рамках работ, якія праводзяцца ў гэтай галіне ў Рэспубліцы Беларусь,
25 кастрычніка 2011 г. падпісаны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 486 «Аб некаторых мерах па забеспячэнню бяспекі крытычна важных аб'ектаў інфарматызацыі», які сцвярджае Палажэнне аб аднясенні аб'ектаў інфарматызацыі да крытычна важных і забеспячэнні бяспекі крытычна важных аб'ектаў інфарматызацыі.

Палажэнне вызначае паняцце «крытычна важны аб'ект інфарматызацыі» наступным чынам: «крытычна важны аб'ект інфарматызацыі – аб'ект інфарматызацыі, які:

• забяспечвае функцыянаванне экалагічна небяспечных і (або) сацыяльна значных вытворчасцей і (або) тэхналагічных працэсаў, парушэнне штатнага рэжыму якіх можа прывесці да надзвычайнай сітуацыі тэхнагеннага характару;

• ажыццяўляе функцыі інфармацыйнай сістэмы, парушэнне штатнага рэжыму якой можа прывесці да значных негатыўных наступстваў для нацыянальнай бяспекі ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай, інфармацыйнай, экалагічнай, іншых сферах;

• забяспечвае прадастаўленне значнага аб'ёму інфармацыйных паслуг, частковае або поўнае спыненне аказання якіх можа прывесці да значных негатыўных наступстваў для нацыянальнай бяспекі ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай, інфармацыйнай, экалагічнай, іншых сферах».

У сферы забеспячэння бяспекі крытычна важных аб'ектаў інфарматызацыі Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе:

• каардынаванне дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па забеспячэнні тэхнічнай абароны інфармацыі, якая апрацоўвываецца на крытычна важных аб'ектах інфарматызацыі;

• фарміраванне і вядзенне Дзяржаўнага рэестра крытычна важных аб'ектаў інфарматызацыі, а таксама прадастаўленне звестак з яго;

• у межах сваіх паўнамоцтваў – кантроль за дзейнасцю па забеспячэнню тэхнічнай абароны інфармацыі, якая апрацоўвываецца на крытычна важных аб'ектах інфарматызацыі;

• прыняцце нарматыўных прававых актаў па пытаннях аднясення аб'ектаў інфарматызацыі да крытычна важных аб'ектаў інфарматызацыі і забеспячэння іх бяспекі;

• іншыя паўнамоцтвы ў галіне функцыянавання і забеспячэння бяспекі крытычна важных аб'ектаў інфарматызацыі, устаноўленыя заканадаўчымі актамі.


Парадак прадастаўлення звестак з Дзяржаўнага рэестра крытычна важных аб'ектаў інфарматызацыі

Звесткі з Дзяржаўнага рэестра крытычна важных аб'ектаў інфарматызацыі прадастаўляюцца дзяржаўным органам і арганізацыям на падставе іх пісьмовых заяў на працягу дзесяці рабочых дзён з дня атрымання заявы. У заяве павінны быць указаны:

• інфармацыя аб заяўніку (поўнае найменне, месца знаходжання, кантактная асоба заяўніка і яго нумар тэлефона);

• падстава для атрымання звестак (спасылка на нарматыўны прававы акт, які з'яўляецца падставай для доступу да звестак, якія знаходзяцца ў рэестры);

• запытаныя звесткі (указанне крытычна важных аб'ектаў інфарматызацыі і канкрэтных звестак, неабходных для атрымання).

Звесткі з Дзяржаўнага рэестра крытычна важных аб'ектаў інфарматызацыі падаюцца ў выглядзе выпiсак, якія змяшчаюць запытаныя звесткі.

У выпадку адсутнасці запытаных звестак або немагчымасці іх прадастаўлення Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь паведамляе аб гэтым заяўніку ў пісьмовай форме на працягу дзесяці рабочых дзён з моманту атрымання пісьмовага запыту.