РЭКАМЕНДАЦЫІ
па вызначэнні правоў і абавязкаў намесніка кіраўніка дзяржаўнага органа і іншай арганізацыі, прызначанага адказным за арганізацыю работы па забеспячэнні кібербяспекі гэтага дзяржаўнага органа (арганізацыі) ад кіберінцыдэнтаў, па рэагаванні на такія кіберінцыдэнты
На падставе частцы трэцяй падпункта 3.15 пункта 3 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 лютага 2023 г. «Аб кібербяспецы» Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь РЭКАМЕНДУЕ:
- Пры прызначэнні намесніка кіраўніка дзяржаўнага органа і іншай арганізацыі, адказнага за арганізацыю работы па забеспячэнні кібербяспекі гэтага дзяржаўнага органа (арганізацыі), у тым ліку за ажыццяўленне мерапрыемстваў па выяўленні, прадухіленні і мінімізацыі паслядзеянняў кібератак і выкліканых імі кіберінцыдэнтаў, па рэагаванні на такія кіберінцыдэнты (далей – намеснік кіраўніка па пытаннях забеспячэння кібербяспекі), дзяржаўнаму органу (арганізацыі) арганізаваць атрыманне такой асобай вышэйшай адукацыі ў вобласці абароны інфармацыі або павышэнне кваліфікацыі па пытаннях забеспячэння кібербяспекі на базе рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Нацыянальны цэнтр абмену трафікам».
- Прадугледзець права намесніка кіраўніка па пытаннях забеспячэння кібербяспекі на навучанне не радзей за адзін раз у тры гады па адукацыйнай праграме павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў па пытаннях кібербяспекі.
- Ускласці на намесніка кіраўніка па пытаннях забеспячэння кібербяспекі абавязкі па:
- арганізацыі выканання патрабаванняў нарматыўных прававых і лакальных прававых актаў у вобласці забеспячэння кібербяспекі;
- арганізацыі распрацоўкі, узгаднення і зацвярджэння лакальных прававых актаў па пытаннях забеспячэння кібербяспекі ў дзяржаўным органе (арганізацыі), у тым ліку палітыкі бяспекі, напраўленай на забеспячэнне стабільнай дзейнасці дзяржаўнага органа (арганізацыі) у выніку правядзення кібератак;
- арганізацыі кантролю за станам кібербяспекі ў дзяржаўным органе (арганізацыі);
- арганізацыі навучання работнікаў у дзяржаўным органе (арганізацыі) па пытаннях забеспячэння кібербяспекі;
- удасканаленні дзейнасці па забеспяченні кібербяспекі ў дзяржаўным органе (арганізацыі);
- арганізацыі інфармацыйнага ўзаемадзеяння з іншымі элементамі нацыянальнай сістэмы забеспячэння кібербяспекі;
- забеспячэнні ўпаўнаважаным асобам Нацыянальнага цэнтра кібербяспекі і цэнтра кібербяспекі, які забяспечвае кібербяспеку аб’ектаў інфармацыйнай інфраструктуры гэтага дзяржаўнага органа (арганізацыі), бесперашкоднага доступу ў памяшканні і на іншыя аб’екты (тэрыторыі), дзе размешчаны (функцыянуюць) аб’екты інфармацыйнай інфраструктуры, а таксама да праграмна-тэхнічных сродкаў (у тым ліку выдалена), з дапамогай якіх забяспечваецца іх функцыянаванне;
- арганізацыі парадку ўзаемадзеяння структурных падраздзяленняў дзяржаўнага органа (арганізацыі) пры вырашэнні пытанняў забеспячэння кібербяспекі.
Для эффектыўнага вырашэння задач, прадугледжанах дадзеным пунктам, намесніку кіраўніка па пытаннях забеспячэння кібербяспекі рэкамендуецца ведаць:
- змест нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь і лакальных прававых актаў дзяржаўнага органа (арганізацыі), міжнародных и нацыянальных стандартаў у вобласці забеспячэння кібербяспекі, у тым ліку патрабаванняў па кібербяспецы, прад’яўляемых да аб’ектаў інфармацыйнай інфраструктуры дзяржаўнага органа (арганізацыі);
- мэты, задачы, асновы арганізацыі, асноўныя спосабы і сродкі забеспячэння кібербяспекі ў кантэксце асноўных працэсаў функцыянавання дзяржаўнага органа (арганізацыі);
- узровень уплыву інфармацыйных тэхналогій на дзейнасць дзяржаўнага органа (арганізацыі), у тым ліку іх роля и месца ў працэсах функцыянавання дзяржаўнага органа (арганізацыі);
- агульныя звесткі аб спосабах пабудовы інфармацыйных сістэм і сетак, іх тыпавых архітэктурах, ужывальных сродках вылічальнай тэхнікі, сеткавым абсталяванні, сістэмным і прикладным праграмным забеспячэнні, сістэмах упраўлення базамі дадзеных, сродках тэхнічнай і крыптаграфічнай абароны інфармацыі, у тым ліку, якія выкарыстоўваюцца і (або) ужываюцца у гэтым дзяржаўным органе (арганізацыі);
- магчымыя варыянты рэалізацыі і кантролю дасягнення мэтаў забеспячэння кібербяспекі дзяржаўнага органа (арганізацыі);
- асноўныя негатыўныя паслядзеянні кіберінцыдэнтаў, якія могуць адбыцца ў дзяржаўным органе (арганізацыі).