1. Ці закранае прыняты Указ пытанні, якія звязаны з учыненнем званкоў з выкарыстаннем інтэрнэт-мэсэнджэраў «Skype», «Viber», «Telegram» і іншых інтэрнэт-мэсэнджэраў, ОТТ-сэрвісаў?
Прыняты Указ не закранае такія папулярныя інтэрнэт-мэсэнджэры, як «Skype», «Viber» і г.д., якія масава выкарыстоўваюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, пры ўмове, калі злучэнне будзе адбывацца наўпрост паміж інтэрнэт-мэсэнджэрамі, а таксама калі ўладальнікі інтэрнэт-мэсэнджэраў заключаць дагаворы аб узаемадзеянні з беларускімі аператарамі, у тым ліку на тэрмінацыю IP-трафіку непасрэдна на беларускія тэлефонныя сеткі сувязі.
2. Ці прадугледжваецца Указам абмежаванні для званкоў паміж карыстастальнікамі «Skype», «Viber» і іншымі інтэрнэт-мэсэнджэрамі (ОТТ-сэрвісаў) на тэрыторыі Беларусі і будзе спаганяцца дадатковая плата за гэта?
Гэтым Указам дадзеныя пытанні не рэгламентаваны. Разам з тым у цяперашні час па ініцыятыве аператараў электрасувязі рэгулятарамі ў сферы інфарматызацыі прапрацоўваецца пытанне аб мэтазгоднасці і неабходнасці манетызацыі асобных сэрвісаў і паслуг, якія аказваюцца з выкарыстаннем сетак электрасувязі. У выніку аператарамі і рэгулятарамі ў сферы інфарматызацыі будуць выпрацаваны агульныя арганізацыйна-тэхнічныя і прававыя мерапрыемствы, якія дазваляюць ажыццяўляць тарыфікацыю інтэрнэт-мэсэджэраў і ОТТ-паслуг.
3. Ці будзе з'яўляцца парушэннем Указа ўтойванне абанентам свайго нумара пры выкарыстанні паслугі «Антывызначальнік нумару» пры выходным выкліку?
Не, не будзе. Пры ўтойванні абаненцкага нумару (падключэнні паслугі «Антывызначальнік нумару») аператар сувязі па-ранейшаму будзе ведаць, каму на самой справе належыць абаненцкі нумар, у адрозненні ад абанента, які прымае выклік.
4. Ці рэгулюе Указ пытанні, звязаныя з выкарыстаннем розных так званых «ананімайзэраў» і каналаў віртуальных прыватных сетак (VPN-каналаў).
Гэты Указ не рэгламентуе парадак выкарыстання «ананімайзэраў» і каналаў віртуальных прыватных сетак.