Агульнае

У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку ажыццяўлення латарэйнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 мая 2007 г. № 209, Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь здзяйсняе суправаджэнне баз дадзеных аб рэалізаваных (нерэалізаваных) латарэйных квітках, прынятых латарэйных стаўках і выніках праведзенага розыгрышу прызавога фонду латарэі, а таксама праводзіць праверкі дакладнасці вынікаў розыгрышаў прызавых фондаў тыражоў латарэі.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 жніўня 2007 г. № 994 «Аб мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 мая 2007 г. № 209» Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь праводзіць экспертызу бяспекі праграмных, праграмна-апаратных, апаратных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца пры правядзенні латарэй, у рамках забеспячэння латарэйнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад несанкцыянаванага доступу, мадыфікацыі, капіравання, крадзяжу, знішчэння інфармацыі і іншых падобных дзеянняў.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 красавіка 2008 г. № 201 «Аб электронных інтэрактыўных гульнях»:

  • дзяржаўнае рэгуляванне дзейнасці па арганізацыі і правядзенні электронных інтэрактыўных гульняў у Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, а таксама Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь і Аператыўна-аналітычным цэнтрам пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь;
  • кантроль за правядзеннем электронных інтэрактыўных гульняў, выкананнем заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці ў названай сферы ўскладзена на Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, Міністеэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублиікі Беларусь ў межах іх кампетэнцыі.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 чэрвеня 2008 г. № 832 «Аб мерах па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 красавіка 2008 г. № 6 і Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 красавіка 2008 г. № 201», а таксама ў рамках кантролю за правядзеннем электронных інтэрактыўных гульняў, выкананнем заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці ў дадзенай сферы Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь:

  • праводзіць экспертызу абароненасці інфармацыі ад несанкцыянаванага доступу ў спецыяльных камп’ютэрных сістэмах, якія выкарыстоўваюцца пры правядзенні электронных інтэрактыўных гульняў;
  • ажыццяўляе кантроль за базамі дадзеных аб прынятых стаўках, выйгрышным фондзе, выніках тыражоў, фармуемых пры правядзенні электронных інтэрактыўных гульняў, праводзіць кантрольную праверку карэктнасці розыгрышу выйгрышнага фонду тыражу электроннай інтэрактыўнай гульні, а таксама ажыццяўляе захоўванне інфармацыі, якая змяшчаецца ў названых базах дадзеных, на працягу трох гадоў з дня правядзення розыгрышу выйгрышнага фонду электроннай інтэрактыўнай гульні.

Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле таварыства з абмежанай адказнасцю «Маніторынгавы цэнтр па ігральным бізнесу» праводзіцца экспертыза віртуальнай ігральнай установы ў адпаведнасці з патрабаваннямі, устаноўленымі абзацам другім пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2018 г. № 305.

Загадам Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь ад 5 жніўня 2019 г. № 252 зацверджана Палажэнне аб экспертнай камісіі па правядзенні экспертызы віртуальнай ігральнай установы, а таксама склад экспертнай камісіі па правядзенні экспертызы віртуальнай ігральнай установы.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 сакавіка 2019 г. зацверджана Палажэнне аб патрабаваннях да віртуальных ігральных устаноў і парадку правядзення экспертызы віртуальнай ігральнай установы ў адпаведнасці з гэтымі патрабаваннямі.