Нацыянальным цэнтрам кібербяспекі ў межах ажыццяўлення дзейнасці па выяўленні прыкмет правядзення кібератак на аб’екты інфармацыйнай інфраструктуры, папярэджанні і мінімізацыі наступстваў гэтых кібератак выяўлена і зафіксавана функцыяванне шкодаснага праграмнага забеспячэння (ШПЗ) у інфармацыйнай інфраструктуры ўстаноў адукацыі.
З улікам таго, што ШПЗ доўжыцца значны перыяд часу, а належнае рэагаванне на кіберінцыдэнт з боку кіраўнікоў устаноў адукацыі і адказных асоб адсутнічае, Аператыўна-аналітычным цэнтрам пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (далей – ААЦ) у адпаведнасці з падпунктам 3.1 пункта 3 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 лютага 2023 г. № 40 «Аб кібербяспецы» аператарам электрасувязі ўнесены наказы аб прыпыненні з 17 жніўня 2024 г. аказання інтэрнэт-паслуг адной з мінскіх гімназій, дзвюм сталічным і адной рэгіянальнай вышэйшым установам адукацыі.
Дадзенае рашэнне прынята ўпершыню з моманту прыняцця Ўказа «Аб кібербяспецы», накіравана на прадухіленне і мінімізацыю наступстваў кібератак на аб’екты інфармацыйнай інфраструктуры ўстаноў адукацыі.
ААЦ паўторна нагадвае дзяржаўным органам, а таксама іншым арганізацыям (незалежна ад формы маёмасці) аб неабходнасці няўхільнага выканання патрабаванняў дзеючага заканадаўства ў сферы тэхнічнай і крыптагарфічнай абароны інфармацыі, а таксама кібербяспекі.