У 1984 годзе была распрацавана сістэма даменных імёнаў (DNS – Domain name system).
Даменнае імя, згодна з Інструкцыяй аб парадку рэгістрацыі даменных імёнаў у прасторы іерархічных імёнаў нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт, – гэта знакавае (літарна-лічбавае) абазначэнне, сфармаванае ў адпаведнасці з міжнароднымі правіламі адрасавання сеткі Інтэрнэт, прызначанае для пайменаванага звароту да інфармацыйнага рэсурсу сеткі Інтэрнэт і адпаведнае пэўнаму сеткаваму адрасу.
Гэта значыць DNS (сістэма даменных імёнаў) прызначана для пераўтварэння даменнага імя ў IP-адрас і наадварот.
Звесткі аб зарэгістраваных даменных імёнах
Нацыянальная інфармацыйна-даведачная сістэма аб даменных імёнах у нацыянальнай даменнай зоне (сэрвіс WHOIS).