Згодна з Правіламі пацвярджэння адпаведнасці Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь, якія зацверджаны пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2017 г. № 61, па ініцыятыве ўладальніка сертыфіката адпаведнасці органам па сертыфікацыі, які выдаў адпаведны сертыфікат адпаведнасці, можа быць выдадзены дублікат сертыфіката адпаведнасці.
Пералік дакументаў, неабходны для выдачы дубліката сертыфіката адпаведнасці:
- заява (у вольнай форме);
- дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы (копія плацёжнага даручэння).
Згодна з дзеючымі тарыфамі на работы (паслугі) па тэхнічнай і крыптаграфічнай абароне інфармацыі каштоўнасць работ па выдачы дубліката сертыфіката адпаведнасці складае 99,27 беларускага рубля без уліку ПДВ (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь от 16 чэрвеня 2010 г. № 306).
Аплата работ па выдачы дубліката сертыфіката адпаведнасці ажыццяўляецца перад падачай заявы. У раздзеле «Прызначэнне плацяжу» плацёжнага даручэння ўказваецца інфармацыя, якая дазваляе ідэнтыфікаваць сертыфікат адпаведнасці, у адносінах якога неабходна вырабіць дублікат.
Рэквізіты для аплаты:
Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, 220030, г.Мінск, вул.Кірава, 49, р/р BY51AKBB36320000001840000000 у ААТ «АСБ «Беларусбанк», г.Мінск, пр.Дзяржынскага, 18, БІК AKBBBY2X, УНП 100830935, АКПА 37541742.