Выдача копіі сертыфікату адпаведнасці

Копіі сертыфікату адпаведнасці вырабляюцца органам па сертыфікацыі, які яго выдаў, з арыгіналу сертыфікату адпаведнасці на бланках копіі сертыфікату адпаведнасці і завяраюцца подпісам упаўнаважанай кіраўніком службовай асобы органа па сертыфікацыі.

Пералік дакументаў, неабходных для вырабу копіі сертыфікату адпаведнасці:

  • заява (у адвольнай форме) з указаннем неабходнай колькасці копій сертыфікату адпаведнасці;
  • сертыфікат адпаведнасці (арыгінал);
  • дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы (копія плацёжнага даручэння).

Кошт работ па вырабу адной копіі сертыфікату адпаведнасці згодна дзеючым тарыфам на работы (паслугі) па тэхнічнай і крыптаграфічнай абароне інфармацыі складае:

  • для рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь – 0,1 базавай велічыні без ПДВ (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 чэрвеня 2010 г. № 306);
  • для нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь – 0,2 базавай велічыні.

Аплата работ па вырабу копіі сертыфікату адпаведнасці ажыццяўляецца перад падачай дакументаў. У раздзеле «Прызначэнне плацяжу» плацёжнага даручэння трэба ўказваць інфармацыю, якая дазваляе ідэнтыфікаваць сертыфікат адпаведнасці, копію якога неабходна вырабіць.

Рэквізіты для аплаты:

Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, інд. 220030, г.Мінск, вул.Кірава, 49, р/р BY51AKBB36320000001840000000 у ААТ «АЗБ «Беларусбанк», г.Мінск, прасп.Дзяржынскага, 18, БIК AKBBBY2X, УНП 100830935, АКПА 37541742.