Пытанні і адказы

Афіцыйныя каментары спецыялістаў Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па пытаннях сертыфікацыі сродкаў абароны інфармацыі і прадукцыі па патрабаваннях бяспекі інфармацыі.
 

Якім чынам праводзіцца перыядычная ацэнка сертыфікаванай прадукцыі і якія мерапрыемствы яна ўключае?

На працягу ўсяго тэрміну дзеяння сертыфіката адпаведнасці орган па сертыфікацыі, які выдаў сертыфікат адпаведнасці, ажыццяўляе, калі прадугледжана схемай сертыфікацыі прадукцыі, перыядычную ацэнку сертыфікаванай прадукцыі ў мэтах забеспячэння падтрымання ўладальнікам сертыфіката дакументальна засведчанай адпаведнасці прадукцыі тэхнічным патрабаванням дакументаў, якія ўказаны ў  сертыфікаце адпаведнасці.

Перыядычная ацэнка сертыфікаванай прадукцыі можа быць планавай і пазапланавай і праводзіцца на аснове дагавору на выкананне работ па правядзенні перыядычнай ацэнкі сертыфікаванай прадукцыі, які заключаны з уладальнікам сертыфіката.

Планавая перыядычная ацэнка сертыфікаванай прадукцыі праводзіцца два разы на працягу тэрміну дзеяння сертыфіката адпаведнасці:

  • першая – не раней за 18 месяцаў з даты рэгістрацыі сертыфіката адпаведнасці шляхам правядзення ідэнтыфікацыі прадукцыі, адбору ўзораў прадукцыі для выпрабаванняў, выпрабаванняў і (або) правядзення аналізу стану вытворчасці;
  • другая – не раней за 18 месяцаў пасля правядзення першай планавай перыядычнай ацэнкі сертыфікаванай прадукцыі (з даты афармлення справаздачы па перыядычнай ацэнцы сертыфікаванай прадукцыі) шляхам правядзення ідэнтыфікацыі прадукцыі, адбору ўзораў прадукцыі для выпрабаванняў, выпрабаванняў і (або) правядзення аналізу стану вытворчасці.

Па ініцыятыве ўладальніка сертыфіката адпаведнасці планавая перыядычная ацэнка можа быць праведзена раней устаноўленага тэрміну.

Пазапланавая перыядычная ацэнка сертыфікаванай прадукцыі праводзіцца ў выпадках, пазначаных у пунктах 1 і 2 артыкула 28 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ацэнцы адпаведнасці тэхнічным патрабаванням і акрэдытацыі органаў па ацэнцы адпаведнасці», а таксама пры паступленні інфармацыі аб прэтэнзіях да бяспекі і якасці сертыфікаванай прадукцыі ад спажыўцоў, грамадскіх аб’яднанняў абароны правоў спажыўцоў.

Працэдура правядзення перыядычнай ацэнкі сертыфікаванай прадукцыі ўключае:

  • фарміраванне каманды па ацэнцы;
  • распрацоўку праграмы перыядычнай ацэнкі сертыфікаванай прадукцыі;
  • правядзенне ідэнтыфікацыі прадукцыі, адбору ўзораў прадукцыі для выпрабаванняў, выпрабаванняў і (або) правядзення аналізу стану вытворчасці;
  • афармленне справаздачы па перыядычнай ацэнцы сертыфікаванай прадукцыі;
  • аналіз вынікаў перыядычнай ацэнкі і прыняцце рашэння.

Ці маюць права аптовыя прадаўцы перадаваць тавары, што падлягаюць абавязковай сертыфікацыі, арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам, якія ажыццяўляюць раздробны гандаль?
Аптовыя прадаўцы маюць права перадаваць тавары, што падлягаюць абавязковай сертыфікацыі, арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам, што ажыццяўляюць раздробны гандаль, з ксеракопіямі сертыфікатаў адпаведнасці, засведчанымі гэтымі аптовымі прадаўцамі або органамі па сертыфікацыі. Гэтыя прадаўцы маюць права не паказваць на копіях сертыфікатаў звесткі аб дагаворах пастаўкі, юрыдычных асобах і індывідуальных прадпрымальніках, якія ажыццяўляюць пастаўкі тавараў, і іншую інфармацыю аб руху тавараў у аптовай гандлёвай сетцы.
 

Якім чынам можна пацвердзіць наяўнасць сертыфіката адпаведнасці на прадукцыю пры ажыццяўленні раздробнага гандлю?

Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць рэалізацыю прадукцыі, пацвярджаюць наяўнасць на яе сертыфіката адпаведнасці адным з наступных спосабаў:

• прадстаўленнем арыгінала сертыфіката адпаведнасці, выкананага на спецыяльным абароненым бланку строгай справаздачнасці;

• прадстаўленнем копіі сертыфіката адпаведнасці, выкананай на спецыяльным абароненым бланку строгай справаздачнасці, засведчанай органам па сертыфікацыі прадукцыі;

• наяўнасцю на тавары і (або) на яго спажывецкай тары маркіроўкі знакам адпаведнасці Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь, выкананай тэхналагічным спосабам у працэсе вытворчасці тавару, і (або) інструкцыях па эксплуатацыі, і (або) іншай суправаджальнай дакументацыі на партыю прадукцыі або прыкладаемага да кожнай адзінкі тавару рэгістрацыйнага нумара сертыфіката адпаведнасці, тэрміну яго дзеяння, назвы і адраса органа па сертыфікацыі, які выдаў сертыфікат адпаведнасці, калі гэтыя звесткі не пазначаны на тавары або яго спажывецкай тары;

• прадстаўленнем ксеракопіі сертыфіката адпаведнасці, засведчанай уладальнікам сертыфіката адпаведнасці.