Парадак ажыццяўлення ліцэнзавання

Адносіны ў вобласці ліцэнзавання дзейнасці па тэхнічнай і (або) крыптаграфічнай абароне інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь рэгулююцца Палажэннем аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 2010 г. № 450 «Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці» (далей – Палажэнне). Асаблівасці ліцэнзавання дзейнасці па тэхнічнай і (або) крыптаграфічнай абароне інфармацыі выкладзены ў главе 21 Палажэння.

Ліцэнзуючым органам, які ажыццяўляе ліцэнзаванне дзейнасці па тэхнічнай і (або) крыптаграфічнай абароне інфармацыі (далей – ліцэнзаваная дзейнасць), з’яўляецца Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (далей – ААЦ).

Ліцэнзаваная дзейнасць уключае наступныя работы і паслугі, названыя ў пункце 13 дадатка 1 да Палажэння:

  • распрацоўка, выраб, рэалізацыя, мантаж, наладка, сэрвіснае абслугоўванне (або выбарка з названага пераліка работ) тэхнічных сродкаў апрацоўкі інфармацыі ў абароненым выкананні, праграмных сродкаў апрацоўкі інфармацыі ў абароненым выкананні, тэхнічных, праграмных, праграмна-апаратных сродкаў абароны інфармацыі і кантролю яе абароненасці, сродкаў крыптаграфічнай абароны інфармацыі (або выбарка з названага пераліка работ);
  • правядзенне выпрабаванняў, спецыяльных даследаванняў (або выбарка з названага пераліка работ) тэхнічных сродкаў апрацоўкі інфармацыі, праграмных сродкаў апрацоўкі інфармацыі, тэхнічных, праграмных, праграмна-апаратных сродкаў абароны інфармацыі і кантролю яе абароненасці, сродкаў крыптаграфічнай абароны інфармацыі (або выбарка з названага пераліка работ) па патрабаваннях бяспекі інфармацыі;
  • праектаванне, стварэнне (або выбарка з названага пераліка работ) сістэм абароны інфармацыі на аб’ектах інфарматызацыі;
  • праектаванне, стварэнне (або выбарка з названага пераліка работ) сістэм абароны інфармацыі інфармацыйных сістэм;
  • атэстацыя аб’ектаў інфарматызацыі;
  • атэстацыя сістэм абароны інфармацыі інфармацыйных сістэм;
  • правядзенне работ па выяўленні спецыяльных тэхнічных сродкаў, распрацаваных для сакрэтнага атрымання інфармацыі;
  • пасведчанне формы знешняга прадстаўлення электроннага дакумента на паперным носьбіце;
  • аказанне паслуг па распаўсюджванні адкрытых ключоў праверкі подпісу.

Атрыманне ліцэнзіі па тэхнічнай і (або) крыптаграфічнай абароне інфармацыі патрабуецца для:

  • тэхнічнай абароны інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой забаронена;
  • тэхнічнай абароны інфармацыі, якая апрацоўваецца на крытычна важных аб’ектах інфарматызацыі;
  • крыптаграфічнай абароны інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой забаронена і якая не змяшчае звестак, аднесеных да дзяржаўных сакрэтаў;
  • крыптаграфічнай абароны інфармацыі, якая апрацоўваецца на крытычна важных аб’ектах інфарматызацыі;
  • крыптаграфічнай абароны інфармацыі, якая апрацоўваецца ў дзяржаўных інфармацыйных сістэмах.

Не патрабуецца атрыманне ліцэнзіі для выканання работ па тэхнічнай і (або) крыптаграфічнай абароны інфармацыі, калі такія работы выконваюцца для ўласных патрэб уладальнікам інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой абмежавана, уласнікам (уладальнікам) крытычна важных аб’ектаў інфарматызацыі і дзяржаўных інфармацыйных сістэм.

Ліцэнзаваная дзейнасць ажыццяўляецца толькі дзяржаўнымі юрыдычнымі асобамі Рэспублікі Беларусь і гаспадарчымі таварыствамі, 100 працэнтаў акцый (доляў у статутным фондзе) якіх належыць Рэспубліцы Беларусь, па наступным складаючым яе работам і (або) паслугам:

  • атэстацыя аб’ектаў інфарматызацыі, а таксама атэстацыя сістэм абароны інфармацыі інфармацыйных сістэм, калі ўладальнікам адпаведнага аб’екта інфарматызацыі (інфармацыйнай сістэмы) з’яўляецца дзяржаўны орган або дзяржаўная ўстанова і такі аб’ект інфарматызацыі (інфармацыйная сістэма) прызначаны для апрацоўкі інфармацыі, якая змяшчае дзяржаўныя сакрэты;
  • правядзенне работ па выяўленні спецыяльных тэхнічных сродкаў, якія прызначаны для сакрэтнага атрымання  інфармацыі.

Для атрымання ліцэнзіі яе суіскальнік або яго ўпаўнаважаны прадстаўнік прадстаўляе ў ААЦ:

заяву аб выдачы ліцэнзіі з указаннем:

  • для юрыдычнай асобы Рэспублікі Беларусь – наймення і месцазнаходжання гэтай юрыдычнай асобы, а таксама яе адасобленых падраздзяленняў, у якіх суіскальнік ліцэнзіі  мае намер ажыццяўляць ліцэнзуемы від дзейнасці (далей – адасобленыя падраздзяленні), работ і (або) паслуг, якія складаюць адпаведны ліцэнзуемы від дзейнасці, калі яны вызначаны Палажэннем, для кожнага адасобленага падраздзялення;
  • для замежнай арганізацыі – наймення і месцазнаходжання гэтай арганізацыі, а таксама яе прадстаўніцтва, адкрытага ва ўстаноўленым парадку на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
  • даты дзяржаўнай рэгістрацыі і рэгістрацыйнага нумара суіскальніка ліцэнзіі  –   юрыдычнай асобы, індывідуальнага прадпрымальніка ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, наймення рэгіструючага органа;
  • паштовага адраса, нумара кантактнага тэлефона, адраса электроннай пошты (пры наяўнасці) суіскальніка ліцэнзіі;
  • ліцэнзаванага віду дзейнасці, а таксама работ і (або) паслуг, якія складаюць адпаведны ліцэнзуемы від дзейнасці, калі яны вызначаны Палажэннем, якія суіскальнік ліцэнзіі мае намер ажыццявіць;
  • тэрыторыі, на якой суіскальнік ліцэнзіі мае намер ажыццявіць ліцэнзуемы від дзейнасці, калі Палажэннем прадугледжана, што ліцэнзія на адпаведны від дзейнасці дзейнічае на названай у ёй частцы тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
  • наймення і адраса падатковага органа па месцы пастаноўкі суіскальніка ліцэнзіі на ўлік, уліковага нумара плацельшчыка суіскальніка ліцэнзіі (пры наяўнасці);
  • легалізаваную выпіску з гандлёвага рэестра краіны, у якой замежная арганізацыя заснавана, або іншы эквівалентны доказ юрыдычнага статусу замежнай арганізацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам краіны яе заснавання;
  • дакумент аб выплаце дзяржаўнай пошліны за выдачу ліцэнзіі;
  • звесткі аб работніках суіскальніка ліцэнзіі, якімі будзе ажыццяўляцца ліцэнзаваная дзейнасць, з указаннем прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (пры наяўнасці), адукацыі, спецыяльнасці, кваліфікацыйнага разраду і працоўнага стажу;
  • звесткі аб наяўнасці сродкаў вымярэнняў і кантролю, тэхнічных, праграмна-апаратных і праграмных сродкаў, а таксама памяшканняў, неабходных для выканання работ і (або) аказання паслуг, якія складаюць ліцэнзаваную дзейнасць.

Таксама ААЦ запытвае ва ўстаноўленым парадку копію дазволу (пры наяўнасці) органов дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, выдадзенага суіскальніку ліцэнзіі на ажыццяўленне дзейнасці з выкарыстаннем звестак, якія складаюць дзяржаўныя сакрэты.

У заяве аб выдачы ліцэнзіі таксама паказваецца, што звесткі, выкладзеныя ў гэтай заяве і прыкладзеных да яе дакументах, дакладныя.

Заява аб выдачы ліцэнзіі і прыкладаемыя да яе адпаведна з Палажэннем дакументы прадстаўляюцца суіскальнікам ліцэнзіі або яго ўпаўнаважаным прадстаўніком з адначасовым прад’яўленнем:

  • дакумента, які сведчыць асобу, і дакумента, які пацвярджае паўнамоцтвы кіраўніка юрыдычнай асобы (загад аб назначэнні на пасаду кіраўніка, або выпіска з рашэння агульнага сходу, праўлення або іншага органа кіравання юрыдычнай асобы, або працоўны дагавор (кантракт), або грамадзянска-прававы дагавор), – кіраўніком юрыдычнай асобы;
  • дакумента, які сведчыць асобу, і даверанасці, выдадзенай замежнай арганізацыяй,  –   кіраўніком прадстаўніцтва замежнай арганізацыі;
  • дакумента, які сведчыць асобу, і даверанасці – упаўнаважаным прадстаўніком суіскальніка ліцэнзіі.

Заява з прыкладаемымі да ёй адпаведна з Палажэннем дакументамі аб выдачы ліцэнзіі, атрыманні дубліката ліцэнзіі, унясенні ў ліцэнзію змяненняў і (або) дапаўненняў, а таксама апавяшчэнне аб прыняцці ліцэнзіятам рашэння аб спыненні ажыццяўлення ліцэнзаванага віду дзейнасці прадстаўляюцца ў ліцэнзіруючы орган асабіста суіскальнікам ліцэнзіі (ліцэнзіятам) або яго ўпаўнаважаным прадстаўніком альбо накіроўваюцца суіскальнікам ліцэнзіі (ліцэнзіятам) па пошце заказным лістом з заказным апавяшчэннем аб атрыманні або ў выглядзе электроннага дакумента.

Асабістае прадстаўленне прадугледжаных Палажэннем дакументаў ажыццяўляецца суіскальнікам ліцэнзіі (ліцэнзіятам) альбо яго ўпаўнаважаным прадстаўніком з адначасовым прад’яўленнем:

  • дакумента, які сведчыць асобу, і дакумента, які пацвярджае паўнамоцтвы кіраўніка юрыдычнай асобы (загад аб назначэнні на пасаду кіраўніка, або выпіска з рашэння агульнага сходу, праўлення або іншага органа кіравання юрыдычнай асобы, або працоўны дагавор (кантракт), або грамадзянска-прававы дагавор), – кіраўніком юрыдычнай асобы;
  • дакумента, які сведчыць асобу, і даверанасці, выдадзенай замежнай арганізацыяй,  –   кіраўніком прадстаўніцтва замежнай арганізацыі;
  • дакумента, які сведчыць асобу, –  фізічнай асобай, якая хадайнічае аб тым, каб ёй далі права заняцця адвакацкай дзейнасцю альбо дзейнасцю, звязанай з калекцыянаваннем і экспанаваннем зброі і боепрыпасаў; індывідуальным прадпрымальнікам;
  • дакумента, які сведчыць асобу, і даверанасці – упаўнаважаным прадстаўніком суіскальніка ліцэнзіі (ліцэнзіята).

Накіраванне названых дакументаў па пошце або ў выглядзе электроннага дакумента ажыццяўляецца суіскальнікам ліцэнзіі (ліцэнзіятам) з дадаткам да іх:

  • для юрыдычнай асобы – звестак аб кіраўніку юрыдычнай асобы (прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры наяўнасці), дадзеныя дакумента, які сведчыць асобу (серыя (пры наяўнасці), нумар, калі і кім выдадзены, рэгістрацыя па месцу жыхарства, а таксама дакумента (яго копіі), які пазвярджае яго паўнамоцтвы (загад аб назначэнні на пасаду кіраўніка, або выпіска з рашэння агульнага сходу, праўлення або іншага органа кіравання юрыдычнай асобы, або працоўны дагавор (кантракт), або грамадзянска-прававы дагавор);
  • для замежнай арганізацыі  –  звестак аб кіраўніку прадстаўніцтва замежнай арганізацыі (прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры наяўнасці), дадзеныя дакумента, які сведчыць асобу (серыя (пры наяўнасці), нумар, калі і кім выдадзены; рэгістрацыя па месцу жыхарства, месцу фактычнага часовага знаходжання), а таксама даверанасці (яе копіі), выдадзенай яму замежнай арганізацыяй.

Дакументы, прадстаўленыя для атрымання ліцэнзіі, прымаюцца па вопісу, копія якога з адзнакай аб даце прыёму гэтых дакументаў:

  • пры асабістым прадстаўленні такіх дакументаў – у дзень прыёму ўручаецца пад подпіс суіскальніку ліцэнзіі або яго ўпаўнаважанаму прадстаўніку;
  • пры прадстаўленні такіх дакументаў  па пошце або ў выглядзе электроннага дакумента – не пазней 3 рабочых дзён пасля дня паступлення іх у ліцэнзуючы орган накіроўваецца суіскальніку ліцэнзіі па пошце заказным лістом з заказным паведамленнем аб атрыманні або па электроннай пошце ў выглядзе электроннага дакумента.

У выпадку ўказання ў заяве аб выдачы ліцэнзіі не ўсіх звестак, альбо прадстаўлення не ўсіх дакументаў, прадугледжаных Палажэннем, альбо непрад’ялення (непрадстаўлення) адпаведнага дакумента, прадугледжанага Палажэннем, лізэнзуючы орган адмаўляе ў прыёме гэтай заявы да разгляду. Матываваны адказ у прыёме заявы аб выдачы ліцэнзіі да разгляду:

  • пры асабістым прадстаўленні такой заявы – у дзень падання ўручаецца разам з гэтай заявай і прыкладзенымі да яе дакументамі суіскальніку ліцэнзіі або яго ўпаўнаважанаму прадстаўніку пад подпіс;
  • пры прадстаўленні такой заявы па пошце – не пазней 3 рабочых дзён пасля дня паступлення іх у ліцэнзуючы орган накіроўваецца разам з гэтай заявай і прыкладзенымі да яе дакументамі суіскальніку ліцэнзіі па пошце заказным лістом з заказным апавяшчэннем аб атрыманні;
  • пры прадстаўленні такой заявы ў выглядзе электроннага дакумента – не пазней 3 рабочых дзён пасля дня паступлення іх у ліцэнзуючы орган накіроўваецца суіскальніку ліцэнзіі на адрас электроннай пошты ў выглядзе электроннага дакумента.

Заўвага. Адпаведна з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб электронным дакуменце і электронным цыфравым подпісу» электронны дакумент – дакумент у электронным выглядзе з рэквізітамі, якія дазваляюць вызначыць яго цэласнасць і дакладнасць.

Заява аб выдачы ліцэнзіі павінна быць разгледжана ліцэнзуючым органам на працягу 15 рабочых дзён з дня прыёму дакументаў. Указаны тэрмін можа быць падоўжаны на перыяд правядзення ацэнкі і (або) экспертызы адпаведнасці магчымасцей суіскальніка ліцэнзіі ліцэнзаваным патрабаванням і ўмовам, але не болей чым на 10 рабочых дзён.